г. Мінск, вул. Берута, 20
Тэл. : 856-63-73 (МТС), 655-12-74 (Velcom)
тэл/факс 256-26-19

Здымныя пратэзы

Здымныя пратэзы


Здымнае пратэзаванне зубоў ажыццяўляецца пры частковым або поўным знішчэнні зубоў і лічыцца адным з самых складаных метадаў артапедычнага лячэння.

У нашай клініцы вырабляюцца як частковыя так і поўныя здымныя пратэзы, у адпаведнасці з паслядоўнасцю клінічных і лабараторных этапаў.

Здымныя пратэзы вырабляюцца са стаматалагічнай акрылавай пластмасы, якая валодае ўнікальнымі ўласцівасцямі захоўваць форму, колер і трываласць. Здымныя пратэзы складаюцца з базісу штучных зубоў і ўтрымліваючых элементаў. Базіс пратэза можа быць пластмасавым або металічным. Таксама базіс можа быць выраблены з нядаўна прыйшоўшага на рынак матэрыяла "валпласт", які вырабляецца метадам інжэкцыйнага ліцця. Базіс пластмасавага пратэза фіксуецца на тканіны пратэзнай ложы за кошт адгезіі, прыліпемасці і анатамічнай рэтэнцыі нараўне з механічнымі прыладамі. Таму, незалежна ад матэрыялу і метаду выраба, ён павінен адпавядаць вызначаным патрабаванням.

Пры вырабе такіх пратэзаў у нашай лабараторыі мы выконваем усе патрабаванні тэхналагічнага працэсу і індывідуальна падыходзім да кожнага пацыента.
Перавага здымных пратэзаў у тым, што яны танныя.

Здымныя пратэзы ўспрымаюцца тканінамі протэзнага ложы чалавека як іншароднае цела, і з'яўляецца моцным раздражняльнікам для слізістай абалонкі рота. Адрозніваюць тры фазы адаптацыі да здымных зубных пратэзаў.

У адаптацыйным перыядзе лекар не толькі праводзіць неабходную карэкцыю пратэзаў, але і ацэньвае якасць артапедычнага лячэння ўвогуле.

Вернемся да здымных пратэзаў, якія вырабляюцца з новага матэрыялу "валпласта" (нейлон). У адрозненні ад стандартных, нейлонавыя пратэзы не маюць дадатковых фіксуючых прылад, такіх як кламеры або замкі. Дзякуючы гэтаму яны валодаюць значнай касметычнай перавагай.
Нейлонавыя пратэзы вельмі лёгкія, практычна непрыкметныя на зубах, не выклікаюць алергічных рэакцый, не патрбуюць складанага спецыялізаванага дагляду.
З гэтага матэрыялу мы вырабляем пратэзы нябачніка (матылі), якія аднаўляюць нават аднабаковыя дэфекты зубнога шэрагу.

Стаматалогія Шык-Дэнталь – гэта поспех у каханні і бізнэсе
Шыкоўная ўсмешка – шыкоўнае жыццё!

Пн. - Сб.
9.00 - 21.00