Гандлёвае прыватнае унітарнае прадпрыемства «Шык-Дэнталь» было створана ў 1999 годзе Шыкам Іванам Віктаравічам, які і з'яўляецца дырэктарам дадзенай установы.
Шык Іван Віктаравіч – вядучы спецыяліст зубатэхнічнай справы Рэспублікі Беларусь. Ён адзін з першых зубных тэхнікаў, які праходзіў стажыроўку за мяжой, загадчык зубапратэзнага аддзялення 6-ой стаматалагічнай паліклінікі г. Мінска ў 1993-1999 гг., выкладчык Акадэміі паслядыпломнай адукацыі, эканаміст-мэнэджар.
У 1999 годзе Шык Іван Віктаравіч быў зарэгістраваны як індывідуальны прадпрымальнік, які ажыццяўляе стаматалагічную медыцынскую дзейнасць. З 1999 па 2004 гг. пашыралася сфера дзейнасці стаматалагічных паслуг, куплялася новае абсталяванне, падбіраўся калектыў з лепшых спецыялістаў першай і вышэйшай катэгорыі ў галіне стаматалогіі.
У сувязі з пашырэннем сферы дзейнасці і адкрыццём зубатэхнічнай лабараторыі, у 2004 годзе ІП «Шык» было перарэгістравана ў медыцынскае прыватнае унітарнае прадпрыемства «Шык-Дэнталь», якое аказвае паслугі ў галіне тэрапеўтычнай і артапедычнай стаматалогіі.
У 2007 годзе было прынята рашэнне аб перарэгістрацыі медыцынскага прадпрыемства ў гандлёвае. У адпаведнасьці з гэтым былі ўнесены змены ў статут аб ажыццяўленні аптовага і раздробнага гандлю медыцынскай тэхнікай і вырабамі медыцынскага прызначэння.
З 2007 году фірма «Шык-Дэнталь» ажыццяўляе медыцынскую дзейнасць і дзейнічае на падставе статуту, зацверджанага Мінскім гарадскім выканаўчым камітэтам.
Работы і паслугі ГПУП «Шык-Дэнталь»:
- стаматалогія тэрапеўтычная
- стаматалогія артапедычная
- зубатэхнічныя працы
- аптовая і раздробная рэалізацыя мед. тэхнікі і вырабаў мед. прызначэння
У цяперашні час ГПУП «Шык-Дэнталь» мае ў сваім распараджэнні сучаснае, шматфункцыянальнае стаматалагічнае абсталяванне, якое адпавядае самым высокім стандартам, выдатную матэрыяльна-тэхнічную базу, высокакампетэнтны персанал - ўсё неабходнае, каб зрабіць Вашу ўсмешку непаўторнай!